Ад 25 жніўня РУП “Белтэлекам” змяняе правілы аплаты за тэлефон і інтэрнэт. Тэрміны змяняюцца ў сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў ад 13 чэрвеня “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі”.

Паводле новых правіл, абаненцкую плату за бягучы месяц трэба ўносіць не пазней за 1-е чысло наступнага месяца. Плата за мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні, а таксама іншыя паслугі электрасувязі уносіцца не пазней за 1-е чысло месяца выстаўлення платы за аказаныя паслугі электрасувязі.

Раней рахункі за тэлефон і інтэрнэт трэба было аплачваць да 25-га чысла. У Белтэлекаме адзначылі, што новыя правілы пачнуць дзейнічаць ад 25 жніўня.

“Наша Ніва” паводле БелТа