Магазін “Бензаэлектратэхніка” плённа супрацоўнічае з “Рэгіянальнай газетай” амаль ад самага заснавання.
Намеснік дырэктара магазіна Яўген Рабкоў адзначае, што ён неактыўны чытач газет, з навінамі рэгіёна знаёміцца праз інтэрнэт. Яго жонка заўсёды ў курсе свежых навін, таму дома дзеліцца імі.
– Для мяне як спецыяліста больш важна ведаць тыя выданні, у якіх наша рэклама дакладна спрацуе, прывабіць патэнцыйнага кліента. Сярод такіх выданняў і “Рэгіянальная газета”, – расказвае Яўген. – Цяпер будую дом, таму калі купляю газету, пачынаю яе праглядаць з рэкламнай старонкі. Шукаю паслугі, якія цікавяць менавіта ў гэты час.
Мужчына адзначае, што ў “Рэгіянальнай газеце” дастатковая колькасць аб’яў, рэкламных прапаноў.
– Прыемна радуе тое, што яны размешчаныя так, што лёгка знайсці пэўную паслугу, не трэба шалёна гартаць газету, каб разабрацца, што дзе знаходзіцца, – дзеліцца Яўген. – Блочная рэклама аформленая з густам – сціпла, але кідаецца ў вочы.
Яўген Рабкоў адзначыў, што ўсе паслугі, якія былі патрэбныя, знайшоў. Тэлефанаваў, каб выбраць той варыянт, які падыходзіць менавіта яму.
Як вандроўка змяніла жыццё смаргонца Аляксея Сабельнікава і маладзечанкі Іны Высоцкай
Турызм дапамагае адпачыць ад горада, вучыць разумець людзей
Ідэя кардоннага горада падабаецца маладзечанцам, але ахвотных дапамагаць не хапае
Галіна Мушкіна пра “РГ”: “Я вучыла футбольнага трэнера Аляксандра Гармазу, пра якога вы пішаце”
Кіраўнік маладзечанскага аддзялення Банка БелВЭБ: “На маім стале заўсёды ляжыць нумар “РГ”
Вікенці Адамовіч пра “Рэгіянальную газету”
Тыраж у 60 тысяч экземпляраў, невялічкую бібліятэку. Міхась Казлоўскі пра “Рэгіянальную газету”
Рыгор Сарока распавядае пра “Рэгіянальную газету”
“Чытаю з першага нумара”. Вольга Коласава пра “Рэгіянальную газету”
Яўген Драздоў: “Падабаецца не толькі газета, а і тое, як супрацоўнікі ставяцца да чалавечых праблем”