Так лічаць гігіеністы. Маса ранцаў з падручнікамі для вучняў I-II класаў не павінна перавышаць 1,5 кг, III-IV класаў – 2 кг, V-VI – 2,5 кг, VII-VIII – 3 кг, IX-XI – 3, 5 кг.

– Зыходзячы з гэтых лічбаў, мы ўстанаўліваем нормы пераносу цяжкасці. Для горада гэта, можа, і не актуальна, але ў нас ёсць вёска, дзе дзеці ходзяць па 2-3 км пешшу, – заявіла на прэс-канферэнцыі 19 жніўня загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.

Пры гэтым яна зазначыла, што фактычна партфелі старшакласнікаў звычайна важаць менш, як у вучняў малодшых і сярэдніх класаў.

– Старшакласнікі не носяць усе падручнікі, яны дамаўляюцца. Наогул гэта нармальна, і настаўнікі павінны дазваляць насіць адзін падручнік на парту, – лічыць Малахава. 

Акрамя таго, паводле яе слоў, малодшыя школьнікі акрамя падручнікаў носяць у школу дадатковую літаратуру, энцыклапедыі.

У санітарных правілах напісана, што можна максімальна пакідаць штосьці ў школе ў пачатковых класах.

– Мы пры праверцы заўсёды глядзім, каб былі шафы, каб у іх захоўвалася ўсё для ўрокаў працы, каб дзеці не насілі фарбы, альбомы, нажніцы, – дадала спецыяліст. 

“Наша Ніва” паводле БелаПАН

Разбіраемся: у шэсць ці ў сем гадоў адпраўляць дзіця ў школу

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: з якога ўзросту лепш адпраўляць у школу дзіця?

У школах адменяць дамашнія заданні?