22 жніўня, нядзеля. Адзін дзень на возеры Нарач у курортным пасёлку Нарач (Купа). 

Фотарэпартаж рабіўся для тых, хто ўжо адпачыў і, седзячы ў офісе, нудзіцца на працы. Для тых, хто яшчэ працуе, але думкамі ў адпачынку. Для тых, хто адпачываў у выхадныя на Нарачы і цяпер шукае свае фотаздымкі. І для ўсіх тых, хто не ведае, што такая прыгажосць ад нас зусім побач.