Гаворачы пра значнасць гэтага адкрытага рэгіянальнага форума, Адам Кавалька адзначыў: “Калі Ашмянскі раён упершыню выйшаў з ініцыятывай правесці выставу-кірмаш трох раёнаў, нам усім з цяжкасцю верылася ў поспех. Але сёння можна смела казаць, што форум апраўдаў сябе, мае поспех і служыць сур’ёзнай пляцоўкай для перамоў, завязвання новых партнёрскіх стасункаў. Мы “засвяціліся” на ўсю краіну як перспектыўны рэгіён, у якім вельмі многае робіцца для развіцца прадпрыемстваў, сацыяльнай сферы і ў цэлым жыцця людзей.

Яшчэ да пачатку рэалізацыі праекта па будаўніцтву АЭС міжнародныя сувязі трох раёнаў дынамічна развіваліся. Напрыклад, Смаргонскі раён, дзе не будуецца АЭС, па выніках мінулага года названы самым прывабным для інвестыцый раёнам у краіне”, – Адам Кавалька.

Фота ostrovets.by.

Фота ostrovets.by.

Што тычыцца інвестыцый, якія прыходзяць у Астравецкі раён сёння, то дынаміка іх паступленняў вельмі вялікая, як у межах узвядзення АЭС, так і па-за ім, бо сродкі ідуць на развіццё горада, прадпрыемстваў, інфраструктуры.

“Літаральна штодзень я прымаю інвестараў з іх прапановамі. Напрыклад, з’явіліся інвестары не толькі для будаўніцтва шматкватэрных дамоў, але і для сядзібнай забудовы. Яны гатовы ўзяць 45 участкаў, каб пабудаваць жыллё і выставіць яго на продаж. Актыўна ствараюць новыя прадпрыемствы, за 2014 год – 21.

У 2014 годзе толькі на пляцоўцы АЭС асвоілі 7,5 трыльёнаў рублёў, у самім горадзе 1,4 трыльёны.

У 2015 годзе 1,2 трыльёны рублёў асвояць у горадзе, а на пляцоўцы АЭС – 12-13 трыльёнаў.

На сёння асвоена па праекце толькі каля 15%. Развіццё не спыніцца і ў аддаленай перспектыве”, – сказаў старшыня Астравецкага райвыканкама.

Фота ostrovets.by.

Фота ostrovets.by.

Паводле яго словаў, не менш дынамічна развіваюцца і Смаргоншчына з Ашмяншчынай. І гэта развіццё праходзіць праз міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку дзякуючы “Паўночнаму вектару Гродзеншчыны”.

У эканоміку Смаргонскага раёна за 6 месяцаў прыйшло 1,5 трыльёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал, з іх прамых замежных 6,9 мільёнаў. Толькі ў стварэнне прадпрыемства з аўстрыйскім капіталам “Кронаспан” ад пачатку праекта прыцягнулі інвестыцый у асноўны капітал 450 мільёнаў долараў і 133 мільёна долараў прамых замежных інвестыцый.