Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры ў дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Украіна.

Ад чэрвеня 2014 па май 2015 года 51-гадовы мужчына пражываў на Мядзельшчыне.  Абяцаў мясцовым жыхарам сваё садзейнічанне ў выгаднай куплі і дастаўцы аўтамабіляў.

 Шэсць жыхароў Мядзельскага раёна спрабавалі з дапамогай мужчыны набыць аўтамабілі ў Літве і перадалі апошняму грошы, – расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. – Па заканчэнні абумоўленага тэрміну той не выканаў узятыя на сябе абавязацельствы. Завалодаў грашыма  грамадзян на суму не менш за 45500 долараў ЗША, 11000 еўра, 16000 расійскіх рублёў.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваадшукваецца Аляксандр Пяткоў, 11.03.1964 года нараджэння.

Хто мае інфармацыю пра гэтага мужчыну, просьба паведаміць следству па нумарах: 8 (01797) 5-06-77, 8 (01797) 5-51-56 або 102.

Аляксандр Пяткоў. Фота забяспечана Таццянай Беланог.

Аляксандр Пяткоў. Фота забяспечана Таццянай Беланог.