Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце ад 25 да 29 жніўня праводзіць комплекснае прафілактычнае мерапрыемства “Пасажыр”.

Яно накіраванае на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў у цягніках і на станцыях, на забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі.

Парады, як не стаць ахвярай злачынства ў цягніку:

– каштоўныя рэчы захоўвайце пры сабе

– не пакідайце маёмасць без нагляду

– не перадавайце рэчы незнаёмым людзям

– не піце спіртное ў цягніку ці электрычцы

– не давайце мабільны тэлефон незнаёмым

– не спіце падчас руху, калі маеце пры сабе грошы ці каштоўныя рэчы.

Калі вы сталі ахвярай ці сведкай злачынства на чыгунцы, просім звярнуцца ў аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага АУС на транспарце па тэлефонах: (80176) 77-09-86), 74-24-16 ці па нумары 102.