Сёння ў адным з самых папулярных абменнікаў Маладзечна каля рынка райспажыўтаварыства чарга. Людзі абмяркоўваюць курс валюты.

Адна маладая дзяўчына раілася па тэлефоне з маці: “Нармальны курс ці ў іншы абменнік ісці?”. Для гандляроў на рынку курс даляра таксама адна з самых гарачых тэм.

Банк прапануе наступныя курсы.

Даляр: 17 900/18 250,

еўра 20 550/20 950,

расійскі рубель 254/264.

Як паведамляе БелаПАН, сёння на таргах беларускі рубель нязначна ўмацаваўся. Даляр знізіўся на 136 рублёў (17 700), еўра на 118 (20 356).

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.