Цімура знайшлі ў студзені гэтага года з падвоеным пераломам пазваночніка.

 Сабаку выхадзілі валанцёры, падлячылі, купілі спецыяльны вазок, дзякуючы якому Цімур зноў змог бегаць самастойна.

Прыйшоў час шукаць дом. Зараз Цімур знаходзіцца на ператрымцы пад Мінскам, але там засталося зусім мала часу (да кастрычніка сабака павінны з’ехаць).

Адпусціць на вуліцу інваліда прыраўноўваецца да павольнай і пакутлівай смерці.

У тэрміновым парадку шукаем новы дом вясёламу і добраму сабаку. Мы разлічваем на вашу дапамогу!

Падрабязней пра Цімура можна даведацца тут:

http://egida.by/news/2015-08-20-382 – артыкул аб Цімуры на egida.by

http://egida.by/forum/115-23005-1 – тэма Цімура на egida.by

http://vk.com/timurthedog – адкрытая група Цімура ў кантакце.

А таксама па тэлефонах у яго куратараў:

Ірына +375-29-359-46-48,

Марыя +375-29-766-15-23.