Доўгі час расклад не змяняўся. І так атрымлівалася, што на некаторых прыпынках аўтобусы ішлі адны за адным. Да таго ж, з’явіліся новыя прыпынкі,– тлумачыць дырэктар аўтапарка №5 Мінаблаўтатранса Аляксандр Рогач. –  Цяпер час адпраўлення на асобных прыпынках зменіцца на тры-чатыры хвіліны. Новы расклад пастараліся падстроіць пад рэжым працы прадпрыемстваў, школ.

Зробленыя новыя шыльды з раскладам. Яны з буйнейшым шрыфтам, чым было раней – для зручнасці тых, хто слаба бачыць.

Два новыя прыпынкі для зручнасці

Таксама ад 27 жніўня мяркуюць уключыць у маршрут два новыя прыпынкі: вуліца “8 Сакавіка” і за ім – “вуліца Ведаў”. Пабудаваныя яны каля мікрараёна “Паўночны”.

– Зроблена гэта для зручнасці людзей, – кажа Аляксандр Рогач. – У мікрараёне “Паўночны” будуць працягваць будаваць дамы. У будучым плануюць зрабіць аб’яздную дарогу і наладзіць рух аўтобуса вакол мікрараёна. 

Прыпынак “вуліца Ведаў” стане канчатковым – раней ім быў “Валынца”. Аўтобус тут будзе разварочваецца і працягне рух у цэнтр горада.

Ад “вуліцы Ведаў” аўтобус па маршруце №3 будзе адпраўляцца штодня ў 6.25, 7.29, 8.45, 9.55, 11.19, 12.20, 13.25, 14.45, 15.49, 16.59, 18.08, 19.18, 20.28, 21.38. А ў будныя дні дадаткова будуць яшчэ рэйсы ў 6.57, 8.08, 9.20, 10.30, 17.29, 18.41.