Выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Ігар Яўсееў
у Маладзечне 20 жніўня.

За дзень прыёму да Ігара Яўсеева запісаліся на прыём 13 маладзечанцаў. Пытанні, якія яны спрабавалі вырашыць, былі самыя розныя.

Нехта прыйшоў прасіць дапамогі ў вырашэнні спрэчнага пытання ў ДТЗ. Пыталіся, чаму не выплачваюць своечасова заробак, і наконт канапы, якую нядобрасумленна перацягнулі ў адной з фірмаў.

Як сказаў Ігар Яўсееў, некаторыя пытанні вырашылі на месцы, па некаторых прызначылі адказных і тэрміны, у якія павінны быць вырашаныя праблемы грама­дзян.

Тыя, што знаходзяцца не ў кампетэнцыі ўнутраных органаў, параілі перанакіраваць туды, дзе іх вырашаць.

– Справу па фінансава-гаспадарчай дзейнасці аднаго з маладзечанскіх прадпрыемстваў я ўзяў пад асабісты кантроль. Буду высвятляць, ці ёсць падставы  заво­дзіць адміністрацыйную ці крымінальную справу на гэтым прадпрыемстве, – адзначыў Ігар Яўсееў.

Начальнік упраўлення задаволены тым, што ніводнага наракання на працу Маладзечанскага РАУС у грамадзян не было.