Прапаў без вестак Эдуард Віктаравіч Чарнецкі.

Ён нарадзіўся 13 снежня 1981 года ў вёсцы Татары Валожынскага раёна, а жыў у вёсцы Рагалёўшчына гэтага ж раёна, у доме 21. Сёлета 28 чэрвеня з дому ён паехаў у Гомель, каб працаўладкавацца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

6 ліпеня з Масквы Эдуард Чарнецкі тэлефанаваў сваёй сястры і паведаміў, што застаўся без грошай. Больш на сувязь не выходзіў, і цяпер яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: мужчыну на выгляд 35-40 гадоў, высокага росту – 175-180 см, сярэдняга целаскладу, плечы гарызантальныя, твар трохвугольны, смуглы, еўрапейскага тыпу. Лоб сярэдні, вертыкальны, вельмі выступаюць надброўныя дугі. Бровы па форме дугападобныя, нізкія. Вочы шэрыя, нос выпуклы, рот сярэдні, губы тонкія, падбародак выступае. Вушы сярэднія, трохвугольныя, валасы коратка падстрыжаныя, светла-русыя, прамыя. Голас глухі, гаворка ясная, гаворыць марудна. Памер абутку 42-43, ходзіць хутка.

Асобыя прыкметы: курыць, злоўжывае спіртнымі напоямі.

Усіх, хто ведае што-небудзь пра Эдуарда Віктаравіча Чарнецкага, просім паведаміць у Валожынскі РАУС па тэлефонах:

8-01772 – 55302, -54021 (дзяжурная часць), мабільныя: 8 (029) 6855302 (Вэлком), 8 (029) 5076698 (МТС) ці ў бліжэйшы аддзел міліцыі па нумары 102.