Каля чатырох гадзін ночы 21 жніўня вілейскім выратавальнікам паведамілі пра загаранне жылога дома ў Вілейцы па вуліцы Горкага.

Патэлефанаваў сусед. Ён прачнуўся ад трэску шкла.

Па прыбыцці першых падраздзяленняў гарэлі дах і веранда дома. Гаспадара дома не было: ён быў на працы.

У выніку згарэў дах дома, веранда выгарала ўсярэдзіне, закураны іншыя памяшканні.

Прычына пажару ўстанаўліваецца, расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Яўген Камароў.