Каля пяці гадзін раніцы яго затрымаў супрацоўнік наркакантролю Вілейскага РАУС на вуліцы Кастрычніцкай ў райцэнтры. Мужчына пераносіў макавую саломку.

Віляйчаніна раней прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. Цяпер яго могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да пяці год або пазбавіць волі на тэрмін ад двух да пяці год.

– Адной з характэрных прыкмет пры вырабе наркотыкаў з’яўляецца пах арганічнага растваральніка – ацэтону, – кажа часовы выканальнік абавязкаў намесніка начальніка Вілейскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Дзмітры Антановіч.  – Калі вы мяркуеце, што суседзі вырабляюць наркатычныя сродкі, можаце паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефонах 102 ці 8-01771-55482.