Падчас рэдкай астранамічнай з’явы Месяц становіцца ярчэйшым, а яго памеры здаюцца больш чым звычайна. Справа ў аптычнай ілюзіі – на блізкай адлегласці дыск нябеснага цела візуальна павялічваецца прыкладна на 10%. За суперпоўняй можна назіраць няўзброеным вокам. Галоўнае, каб ноч была бясхмарнай.

Акрамя таго, для назірання прыгожага відовішча астраномы рэкамендуюць выбраць пляцоўку, адкуль добра відаць неба, але дзе ёсць таксама дамы, і дрэвы – на пустым гарызонце месяцовая ілюзія не спрацуе.

Як правіла, у год бывае чатыры-пяць суперпоўняў. Наступная суперпоўня будзе назірацца 28 верасня года і супадзе з поўным месяцовым зацьменнем.

.