Пра гэта распавёў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец падчас раённага сходу дэпутатаў мясцовых Саветаў 25 жніўня.
Сёлетні навучальны год на ўмовах самафінансавання пачынаюць маладзечанскія гімназіі №6 і №10.
Як распавяла загадчыца сектара фінансава-гаспадарчай і арганізацыйна-кадравай работы аддзела адукацыі Юлія Бахар, досвед такой працы ўжо маюць гімназія-каледж мастацтваў і Радашкавіцкая школа-інтэрнат.
Такая сістэма дазволіць установе адукацыі эканоміць сродкі, а пасля распараджацца імі так, як лічыць найбольш мэтазгодным.
Аблвыканкам мяркуе ў далейшым распаўсюдзіць самафінансаванне і на іншыя школы.
Як рыхтуюцца да навучальнага года школьнікі з Ашмяншчыны, якія выратавалі дваіх людзей