Свята адбылося 30 жніўня. 

Яго прымеркавалі да дня святых Фрола і Лаўра, якіх лічаць заступнікамі коней. У гэты дзень усе жадаючыя маглі паглядзець на спатрыўныя спаборніцтвы, конкурс прыгажосці сярод коней. Пакарміць жывёл морквай і цукрам, паўдзельнічаць у розных конкурсах, пакатацца на конях і набыць сувеніры на памяць.

Як прызналіся арганізатары свята, яны не чакалі, што збярэцца столькі людзей. Маладыя коні нават нерваваліся, бо ўпершыню бачылі такую колькасць людзей.

У пачатку свята коні і вершнікі дэманстравалі парад вобразаў. Удзельнікі паказу мод прымералі на сваіх любімцаў вобразы каўбоя, Гары Потара, нявесты і нават танка Т-34.

Пасля прадстаўлення ўсе жадаючыя маглі трапіць у канюшні і са сваіх рук пачаставаць конікаў цукрам і морквай. 

Было шмат жадаючых самім пакатацца на конях.

Дырэктар спартыўнай школы ў Палачанах: коней на скаку могуць спыніць толькі жанчыны

Дзякуючы верхавой яздзе хлопчык пачаў хадзіць

Загадчык каняфермы ў Палачанах: “Здзекавацца з коней не дазволю нікому”