Па поўдні Беларусі сёння да +36.
1-3 верасня ў многіх раёнах Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай вобласцях захаваецца надзвычайная пажаранебяспека, а менавіта 5 клас загарання.
Сённяшняе надвор’е вызначае малаактыўны атмасферны фронт і цёплая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні. Атмасферны ціск будзе падаць.
2 верасня захаваецца цёплае надвор’е, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Днём тэмпература +27..+34°C.
3 верасня надвор’е будуць фарміраваць халаднаватыя паветраныя масы з Атлантыкі. Чакаецца паніжэннне тэмпературы. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература днём +18..+24°C.
Дождж чаканы для жыхароў нашага рэгіёна: смог дасягнуў Маладзечанскага, Вілейскага і Валожынскага раёнаў 28 жніўня.