Фотаздымак у рэдакцыю даслаў чытач Арцём Лантас.

– Прыязджаю я на выклік па рабоце, – расказвае Арцём, – а па пешаходнай дарожцы гуляюць тры сланы. Здзівіўся, вядома.

У мінакоў адразу з’явілася версія, што камусьці падарылі сланоў на Дзень ведаў. Але ўсё аказалася значна прасцей – у Маладзечна прыехаў цырк.

– Я, прызнацца, не заўважыў, каб за гэтымі сланамі нехта глядзеў, – працягвае Арцём. – Ходзяць сабе і ходзяць. Адзін аб дрэва чухаецца, другі нейкую траву жуе. Трэцяга слана абляпілі дзеці. Глядзяць на яго, фатаграфуюцца з ім. 

Слон частуецца травой у двары звычайнага дома. Фота Арцёма Лантаса.

Слон частуецца травой у двары звычайнага дома. Фота Арцёма Лантаса.

Як святкуюць 1 верасня ў маладзечанскай гімназіі №10 (Фотарэпартаж)