У Варшаве памёр ураджэнец Вілейшчыны доктар эканамічных навук, пісьменнік і публіцыст, аўтар некалькіх кніг успамінаў Станіслаў Ляшковіч.

Станіслаў Ляшковіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Залазоўе.

Доктар эканамічных навук (1988). Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, сярэднюю ў 1949 годзе ў Польшчы пасля рэпатрыяцыі ў 1945 годзе.

Вучыўся ў вышэйшай школе марскога гандлю ў Сопаце. Закончыў вышэйшую школу гандлю ў Варшаве. Амаль 40 гадоў працаваў ў Міністэрстве міжнароднага гандлю ў Варшаве і за мяжой (Швейцарыя, Аўстрыя, ФРГ). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Быў членам савета Варшаўскай гандлёвай палаты, член рады фонду “Палонія”.

Актыўна працаваў у стварэнні польскага гаспадарчага самакіравання. Узнагароджаны Залатым Знакам польскай нацыянальнай Гандлёвай палаты.

Аўтар кніг “Запіскі работніка замежнага гандлю ПНР” (2000), “З-пад страхі на салоны” (2003), “Шэршань. Успаміны дзіцяці з Віленшчыны” (2003), „PlusquamPerfectum або Жыццё Яся М.” і шматлікіх публікацый па эканоміцы.

Памёр 2 ліпеня ва ўзросце 87 гадоў, пакінуўшы жонку і сына з сям’ёй. Пахаваны наш зямляк 7 ліпеня ў Варшаве на Брудноўскіх могілках