Вольга Федзіна і Анастасія Сівіцкая сёлета скончылі Мінскі дзяржаўны лінг­віс­тычны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Выкладчык нямецкай мовы”. Іх, дзвюх сябровак-аднакурсніц, накіравалі па размеркаванні ў гімназію №10.

Напярэдадні 1 верасня дзяўчаты расказалі, чаго чакаюць ад свайго новага статуса – настаўнік.

Анастасія: – Я ўсім расказваю, што працую настаўніцай, але ўрока пакуль яшчэ ні аднаго не правяла. Практыка ў пачатковых класах – гэта не тое. Тут жа мне давераць 5 і 8 класы. Страшна.

Вольга: – Быць педагогам, выкладаць – гэта так заманліва. Тым больш у гімназіі. Давя­дзецца працаваць і над сабой у тым ліку. А чаго чакаю ад працы? Напэўна, дапамогі ад старэйшых калег і аддачы ад дзяцей.

Ці скончыцца педагагічная дзейнасць дзяўчат пасля абавязковага размеркавання, яны не ведаюць. Не хочуць загадваць наперад. Але ў адзін голас адказваюць: “Усё самае лепшае яшчэ наперадзе”.

Як рыхтуюцца да навучальнага года школьнікі з Ашмяншчыны, якія выратавалі дваіх людзей

Дзве школы ў Маладзечне плануюць перавесці на самафінансаванне