У суботу, 5 верасня, у парку Перамогі пройдзе праграма “Я чытаю. Ты чытаеш. Мы чытаем”.
На фестывалі дзіцячай кнігі пройдуць сустрэчы з беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі, конкурсы, забаўляльная праграма, інтэрактыўныя выставы, гульні і віктарыны.
Для дзетак правядуць майстар-класы на выразанне кніжных закладак.
У яе межах будзе працаваць некалькі разнастайных пляцовак, адна з іх у амфітэатры. Адну з пляцовак прадставяць вядоўцы курсаў беларускай мовы “Мова нанова” ў Маладзечне Наталля Тур і Настасся Роўда.
Сёлетні сезон курсаў “Мова нанова” распачынаецца ў аўторак, 15 верасня, у бібліятэцы “Верасок”. Пачатак а 18 гадзіне.
Пераможцаў конкурсаў чакаюць прызы, паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Закрэўская.
Свята пачнецца ў 11 гадзін і закончыцца ў 14.