Вось, што яна напісала ў тлумачэнні да відэа:

– Стаіць пах брагі, калі злівалі ў спякоту, то быў смурод, ні фортку не адкрыць, ні дзверы.  Дзеці хочуць гуляць на вуліцы, а там смурод. У нас дзіця-інвалід, спецыяльна з’ехалі з горада ў вёску дзе паветра чыстае, а тут смурод горш чым у горадзе . Вось цэлы дзень злівалі брагу на полі насупраць дома, увечары пайшоў дождж, поле на гары, дамы ўнізе, вось і сцякае ўсё гэта ўніз па схіле, а там нашы калодзежы, з якіх мы п’ём ваду, вось і як быць?