Як паведамілі ў аддзеле кадраў спартыўна-забаўляльнага цэнтра, новы дырэктар заступіў на пасаду 26 жніўня.
Аляксандр Уладзіміравіч Ількевіч працаваў да гэтага дырэктарам фабрыкі мяккай мэблі “Маладзечнамэблі”, удакладнілі ў аддзеле кадраў папярэдняга месца працы.
Падчас прадстаўлення новага кіраўніка на планёрцы ў райвыканкаме кіраўнік раёна Аляксандр Яхнавец паведаміў, што Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1965 годзе ў Вілейцы.
Папярэдні кіраўнік працаваў да 3 снежня 2014 года.