На пасяджэнні па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за першае паўгоддзе старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра даручыў прыняць усе меры для ліквідацыі чэргаў у паліклініках.

Сямён Шапіра адзначыў, што чэргі ў паліклініках недапушчальныя, а таксама даручыў стварыць камісію, якая праверыць, як змагаюцца з гэтай праблемай установы аховы здароўя вобласці.

Паводле слоў губернатара, чарга да ўрача не павінна быць большай за пяць-шэсць чалавек.

.

800 пацыентаў маладзечанскай паліклінікі кожны месяц заказваюць талон і не прыходзяць на прыём