Большасці людзей прадуктыўна адпачываць у выхадныя перашкаджае неарганізаванасць і велізарная колькасць бытавых праблем.
Змагацца з бытам можна некалькімі шляхамі. Па-першае, смела перакладайце частку хатніх спраў на іншых. Па-другое, навучыцеся атрымліваць ад гэтых спраў задавальненне.
Заходнія кар’ерысты ў імкненні рацыянальна арганізаваць жыццё пайшлі яшчэ далей: яны плануюць абсалютна ўсё: і адпачынкі, і выхадныя. У пятніцу ўвечары запішыце на паперы, як хочаце правесці суботу і нядзелю. Успомніце літаральна ўсё, вялікія і маленькія справы. Потым абярыце са спісу пяць самых неадкладных або прыемных заняткаў – больш вы наўрад ці паспееце.
Складзіце сабе расклад: калі вы хочаце ўставаць (совы ў выхадныя спяць да паўдня, і гэта нармальна), чым зоймецеся спачатку, што будзеце рабіць потым. Зрабіце падобныя графікі на месяц – і перастанеце мітусіцца па дробязях, пачняце паспяваць значна больш.
Загадзя аплачвайце свой адпачынак. Калі ў нядзельны дзень вы думаеце, што нядрэнна было б паглядзець новы спектакль, – вялікае пытанне, адправіцеся вы ў тэатр ці не. Калі ж білеты набылі загадзя, лішніх роздумаў не ўзнікне.
Псіхолаг Дэйл Карнегі раіць: калі хочаце стварыць моцную і дружную сям’ю, навучыцеся адпачываць разам.
Хаця б адзін выхадны дзень або паўдня праводзьце разам. Падсілкоўвайце адзін аднаго. Любячыя муж і жонка звычайна пранікаюцца інтарэсамі другой палавінкі, а таксама сваіх дзяцей.
Рэкамендацыі, якія дапамогуць правільна размеркаваць вольны час:
1. Не чакайце выхадных як манны нябеснай, расслабляйцеся кожны дзень. Вазьміце за правіла два разы на тыдзень хадзіць у басейн (кіно, кафэ, на вячэру да бацькоў і інш.) Людзям, моцна загружаным зносінамі і размовамі, можна параіць увечары паўгадзіны-гадзіну праводзіць у адзіноце за кубкам гарбаты або чытаннем кнігі.
2. Адпачывайце і на працы цягам дня. Хутчэй справіцеся з заданнем, калі падзеліце гадзіну на 50 хвілін працы і 10 хвілін адпачынку.
3. Адзін з самых лёгкіх спосабаў расслаблення. На некалькі хвілін сканцэнтруйце ўвагу на дыханні, сачыце толькі за ім, за яго глыбінёй і частатой. Уявіце, што кожны ўдых нясе вам новыя жыццёвыя сілы (так яно і ёсць на самой справе). Канцэнтрацыя на дыханні дазволіць вам дамагчыся кантролю над сваёй псіхікай.
4.Расслабленню спрыяе таксама любое фізічнае практыкаванне. Простае пацягванне, кругавыя рухі ступнямі, размінка пальцаў на руках і нагах паляпшаюць самаадчуванне і павышаюць працаздольнасць.
Каб выхадныя былі цікавымі і выніковымі, размяркоўвайце задачы правільна. У першы дзень з раніцы трэба выканаць усе важныя справы. Старайцеся зрабіць іх хутка, каб потым проста забыцца пра тое, што ўсё гэта было.
Паміж выкананнем абавязковых спраў можна ўстаўляць і тыя рэчы, што ўваходзяць у спіс адпачынку, напрыклад, званок сяброўцы ці прагляд любімага фільма.
Калі чалавек не зрабіў нешта важнае, калі ў яго не скончаныя справы, ён не можа расслабляцца ў поўнай меры. Дзесьці ў падсвядомасці блукае думка пра тое, што трэба дарабіць задуманае, і гэта перашкаджае атрымліваць асалоду ад адпачынку.
Не дапускайце гэтага, рабіце спачатку справы, а адпачываць адпраўляйцеся потым. Адзначайце зробленае ў спісе, стаўце птушачку, калі нешта ўжо скончылі. Гэта дапамагае рухацца далей, дорыць упэўненасць, дае сілы выконваць нешта яшчэ. Кожная адзнака будзе радаваць, напаўняць дзень сэнсам. І ў выніку ў канцы выхадных будзе пачуццё задаволенасці ад таго, што ўсё прайшло вельмі эфектыўна.
Лепш адпачываць патроху і часцей. Кожны дзень рыхтуйце падарунак – гадзіну задавальнення. Тады не давядзецца высякаць з жыцця выхадныя, а потым з цяжкасцю ўключацца ў працоўны рэжым.
Топ-10 парад псіхолага, якія дазволяць застацца самым лепшым бацькам, нават калі ты застаўся адзін
Дарыце шчасце, часам губляйце адчуванне часу. Простыя правілы, каб стаць шчаслівым
Тайм-менеджмент: як навучыцца кіраваць часам і паспяваць усё