У чацвер, 10 верасня, праграма  “Наперад у мінулае”  прыедзе ў Ашмянскі раён, каб зняць новы выпуск пра знакаміты мур-ашмянскі ансамбль “Выток”.

Жаночы вакальны ансамбль быў створаны ў 1969 годзе ў вёсцы Мураваная Ашмянка і потым некальнікі разоў перабудоўваўся і прыпыняў сваю дзейнасць. Як каментуе загадчыца сельскага філіяла-клуба і щдзельніца групы Аліна Лыскойц, на дадзены момант у іх 10 спявачак. Малодшай споўнілася 65 год, самай старэйшай – 84 гады. За гады дзейнасці ансамбль паспеў шмат павандраваць па гарадах Беларусі  і нават выязджаў у Літву.