Клуб “Іслач” ідзе зараз на першым месцы ў першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Трэнер “Іслачы” Уладзімір Макоўскі распавёў пра тое, ці гатовая каманда да выхаду з першай лігі ў вышэйшую.

“Калі выйдзем у вышэйшую лігу, то няма пытанняў. Будзем гуляць там.

Інфраструктура? Свайго стадыёна, офісаў і базы ў нас, на жаль, няма. Усе здымаем за грошы.

Але нашы кіраўнікі настройваюць нас перад кожным матчам гуляць толькі на перамогу. Некаторыя там пішуць, што зараз у “Іслачы” пойдуць “злівы” матчаў. Магу запэўніць, што нам вышэйшая ліга патрэбна. Мы будзем імкнуцца да яе. А атрымаецца ці не – мы будзем глядзець у лістападзе.

Матчы ў Маладзечне? Рашэнне будзе ўжо прымаць кіраўніцтва, калі выйдзем у вышэйшую лігу. Як варыянт праводзіць матчы ў Маладзечне. Вельмі ўтульны горад”, – сказаў Макоўскі ў эфіры праграмы “ Час футбола” на “Беларусь-5”.