Участковы інспектар міліцыі ў двары лецішча ў вёсцы Дварэц знайшоў 20 кустоў канопляў агульнай вагой пяцьдзясят кілаграмаў.

Лецішча належыць саракагадовай жыхарцы Мінска. Патлумачыла гаспадыня, што каноплі засталіся расці на двары пасля смерці бацькі. А яна ў сваю чаргу не прыняла належных мер па яе знішчэнні.

У дачыненні да жанчыны склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле “Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы”.

Гэты дзеянні цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь (до трох мільёнаў 600 тысяч рублёў), пракаментаваў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.