У выставачнай зале краязнаўчага музея 16 верасня адбудзецца адкрыццё новай выставы. Прымеркаваная яна да 150-годдзя царквы Прападобнай Марыі Егіпецкай у Вілейцы.

Пачатак – у 17:30.

На выставе прадставяць дакументы з архіваў Беларусі і Літвы, што тычацца будаўніцтва храма, дакументы з архіва вілейскай царквы. Пакажуць унікальныя прадметы культу і царкоўныя рызы канца 19 – пачатку 20 стагоддзя. Таксама наведнікі пабачаць вялікую калекцыя фотаздымкаў царквы розных часоў.

– Усе прадстаўленыя на выставе дакументы і прадметы культу ўнікальныя і шырокай публіцы будуць прадстаўленыя ўпершыню, –  падкрэсліў дырэктар краязнаўчага музея Сяргей Ганчар.

Асобным раздзелам пакажуць прадметы і дакументы з найбольш старажытных храмаў Вілейшчыны.

На адкрыцце выставы запрашаюць ўсіх ахвотных. Уваход вольны.

А на 19 верасня ў Вілейцы намечаныя ўрачыстасці, прысвечаныя 150-годдзю царквы.

Паводле папярэдняй інфармацыі пачатак запланаваны на 8:45 – сустрэчай у храме мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Потым пройдуць святочнае набажэнства і адкрыццё дома духоўнай асветы.

У 14:30 адбудзецца святочны канцэрт у Палацы культуры. Там жа пройдуць розныя выставы.