Прычынай спынення стала недастатковае фінансаванне. 

Як расказаў “Рэгіянальнай газеце” загадчык аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Аляксандр Рамановіч, ПМК-212, якая выконвае рамонтныя работы, выбрала ўсе выдзеленыя грошы.

– На гэтым тыдні бу­дзе сустрэча са старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Аляксандрам Яхнаўцом, – кажа Аляксандр Віктаравіч, – трэба вырашыць гэта пытанне да пачатку ацяпляльнага сезона.

Аляксандр Рамановіч патлумачыў, што ў бібліятэцы яшчэ не зрабілі столь. А без столі, па правілах, ацяпленне ў памяшканне не дадуць.

– У бібліятэцы захоўваецца цяпер 750 тысяч кніг. Калі ў бібліятэцы не будзе цяпла, гэта значыць, кнігі могуць сапсавацца ад вільгаці і марозу. Трэба зрабіць усё магчымае, каб гэтага не здарылася.

Начальнік вытворчага аддзела ПМК-212  Леанарда Плавінская расказала, што выдзеленых грошай, а гэта 1 мільярд 780 тысяч рублёў, хапіла на тое, каб у бібліятэцы зрабіць дах.

Увесь жа праект ацэнены ў чатыры мільярды рублёў.

– Я думаю, мы пой­дзем насустрач гарадскім уладам і завяршым рамонт бібліятэкі без папярэдняй аплаты. Зараз наш дырэктар у выканкаме, якраз вырашае гэтае пытанне.

Сёння, 10 верасня, ПМК-212  далейшы рамонт так і не аднавілі. 

Галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Вайшнаровіч патлумачыў: 

– Работы ў бібліятэцы не вядуцца. Дах закрыты,вада ўнутр не трапляе. Пакуль гэта ўсё, што магу сказаць.