Гэтак ацаніў момант на пятай дабаўленай хвіліне матча з ФК “Орша” галоўны трэнер “Смаргоні” Мікалай Рындзюк.
Матч адбыўся ў Оршы 6 верасня і завяршыўся ўнічыю 1:1. Прычым ад 17-й хвіліны смаргонцы гулялі ў меншасці – выдалілі іх варатара Радзівона Жука.
Смаргонцы першымі прапусцілі гол і адыграліся на 59-й хвіліне: вызначыўся Сяргей Крот.
– Вядома, мы незадаволеныя вынікам, нам патрэбная была толькі перамога, – прыводзіць словы Мікалая Рындзюка афіцыйны сайт клуба. – У матчы супраць “Оршы” спадар Васілевіч (галоўны арбітр матча – “РГ”) нахабна забраў у каманды перамогу, калі не прызначыў стопрацэнтны пенальці ў вароты саперніка на 95-й хвіліне.
“Смаргонь” ідзе на пятым месцы.
Відэа з сайта www.fc-smorgon.by