У Цэнтры духоўнай асветы і сацыяльнага служэння мінскага прыходу іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (вуліца Прытыцкага, 65) адкрылася фотавыстава “Па слядах Бібліі”.
Яе аўтар – настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскага храма горада Шаўляй у Літве протаіерэй Алег Штэльман.
Паказваюць больш за 60 фотанарысаў з наведвання гістарычных біблейскіх месцаў, зробленыя святаром у 2012-2014 гадах.
Алег Штэльман нарадзіўся ў 1970 годзе ў Вілейцы. Захапляўся з дзяцінства спортам, музыкай і фатаграфіяй. Пасля заканчэння будаўнічага вучылішча і службы на Байкануры некаторы час працаваў у Беларусі электразваршчыкам на будоўлі, іграў у моладзевым тэатры Міхаіла Магілёўскага. У 1991 годзе духоўны пошук прывёў маладога чалавека ў Віленскі Свята-Духаў манастыр. Ён – аўтар духоўных песень і вершаў. Стваральнік фотавыставы і фотаальбома “Праваслаўныя храмы Літвы”.
Алег Штэльман. Фота з сайта sobor.by.
Фота з сайта sobor.by.