Пляцоўка ўяўляе сабой комплекс з турнікоў і брусоў, шведскай сценкі.

– У нашым горадзе не было падобнай спортпляцоўкі, – тлумачыць удзельнік вілейскай каманды па воркауце Віталь Зубаці. – Так што для вілейскіх аматараў воркаута гэта будзе добрае месца для трэніровак. І кожны ахвотны зможа прыйсці і пазаймацца без усялякіх фінансавых укладанняў. Пляцоўка паслужыць для прыцягнення віляйчан да здаровага ладу жыцця.

Расказаў Віталь, што ў Вілейцы ёсць свая каманда па воркауце. Яшчэ многія займаюцца воркаутам проста як аматары.

У складзе вілейскай каманды чатыры чалавекі. Яна ўжо ўдзельнічала ў спаборніцтвах ў Мінску. На адкрыцці пляцоўкі каманда выступіць з паказальным выступленнем.

Адкрыццё пляцоўкі запланавана на 14.30.

Летась з’явілася пляцоўка для воркауту ў Смаргоні. А сёлета 1 жніўня там правялі першы смаргонскі воркаут-фестываль.

На брусах – дужыя хлопцы і дзяўчаты на абцасах. У Смаргоні прайшоў першы воркаут фестываль (Фота)

Даведка “РГ” Воркаут – выкананне розных практыкаванняў на вулічных спортпляцоўках, а менавіта на турніках, брусах, шведскіх сценках, гарызантальных лесвіцах і іншых канструкцыях, ці ўвогуле без іх выкарыстання. Асноўны акцэнт робіцца на працу з уласнай вагой і развіццём сілы і цягавітасці.