Здарэнне адбылося ў пятніцу, 11 верасня, каля 21.40 вечара.

23-гадовы кіроўца, жыхар Смаргонскага раёна, на аўтамашыне “Кіа Кларус”каля дома № 161 па Вялікім Гасцінцы наехаў на 56-гадовага пешахода.

У выніку здарэння пешаход атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пералом чэрапа, пералом 10-га пазванка. Ён дастаўлены ў рэанімацыю.

Са слоў відавочцаў, пешаход не быў абазначаны флікерам, пераходзіў дарогу ў неналежным месцы і па прыкметах нагадваў п’янага.

Пра гэта здарэнне “Рэгіянальнай газеце” расказаў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.