19 верасня ў Мядзеле ў другі раз адбудзецца свята горада “Наш светлы дом адкрыты для гасцей”.

Урачыстае адкрыццё яго будзе ў 14 гадзін.

У тэатралізаваным прадстаўленні “З глыбіні стагоддзяў” прыгадаюць гісторыю Мядзела.

Экскурсаводы ў старадаўніх строях правядуць тэатралізаваныя экскурсіі па горадзе. Пройдуць пленэр юных мастакоў, персанальная фотавыстава юнай мядзяльчанкі Юліі Пацяюн. Пакажуць творчую гасцёўню з прэзентацыяй прац людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Запрацуюць гульнявыя пляцоўкі.

На вуліцы Шаранговіча размясціцца “Кніжная алея” з разнастайнымі выставамі.

Адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы, дыскатэка і іншыя мерапрыемствы, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.