На базе Вілейскай СШ №1 10 і 11 верасня прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Праводзіліся яны ў рамках круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў Вілейскага раёна.

У першы дзень восем камандаў падзялілі на дзве падгрупы. Каманды згулялі па кругавой сістэме і размеркавалі месцы ў падгрупах. Назаўтра адбыліся стыкавыя матчы.

Перамагла ў спаборніцтвах каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях. На другім месцы – гульцы “Зеніт-БелОМА”, на трэцім – каманда Вілейскай мэблевай фабрыкі

Пасля дзевяці відаў праграмы круглагадовай спартакіяды лідзіруюць прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму. Далей размясціліся каманды “Энергазбыту” і Вілейскага водаканалу.  

Пра гэта распавёў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.