Грамадская арганізацыя бярэ свой пачатак ад 16 верасня  1995 год і за гэты час стала сапраўдным цэнтрам салідарнасці, узаемападтрымкі і развіцця прафесіяналізму журналістаў.

Многія выданні сродкаў масавай інфармацыі адчулі часам жыццёва неабходную падтрымку сваіх калег дзякуючы БАЖ.

Шматлікія журналісты змаглі стацца як прафесіяналы дзякуючы сваім калегам з БАЖу.

У гэты дзень мы святкуем не толькі свята прадстаўнікоў адной прафесіі. Мы адзначаем змаганне беларускіх журналістаў за высокі стандарт прафесіі і свабоду слова, неад’емную каштоўнасць дэмакратычнага грамадства.

Віншуем калег са святам!