Сучасны свет не стаіць на месцы і сэлфі стала ўжо традыцыяй. Таму выратавальнікі хочуць нагадаць усім аматарам сэлфі, што пагоня за “лайкамі” ў сацыяльных сетках можа прывесці да трагедыі.. А ў зводках здарэнняў раз-пораз з’яўляецца інфармацыя аб сумных выпадках з аматарамі сэлфі.

Так, у Маскве дзяўчына-адміністратар аднаго з маскоўскіх офісаў захацела сфатаграфавацца з траўматычнай зброяй, якую папрасіла ў ахоўніка, і выпадкова стрэліла сабе ў галаву.

А ў Санкт Пецярбургу 17-гадовая экстрэмалка дзеля прыгожага кадра забралася на чыгуначны мост, зрабіла сэлфі, але затым страціла раўнавагу, ухапілася за электрычны кабель і загінула ад удару токам. 26-гадовая Калет Марэна з ЗША загінула ў аўтамабільнай аварыі: па шляху на возера, дзе павінен быў прайсці яе дзявочнік, яна адцягнулася ад дарогі, каб папазіраваць сяброўцы, якая яе фатаграфавала. Яе пікап страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сустрэчны аўтамабіль.

Падобныя выпадкі фіксуюць выратавальнікі ледзьве ці не ва ўсіх краінах свету. Дзеля “лайкаў” і “рэпостаў” людзі зусім забываюцца пра самазахаванне.