Працу навучэнкі Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Кацярыны Карпіновіч адзначылі залатым медалём на Міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва.

Праходзіў ён у Мінску ад 8 па 11 верасня ў межах 11 міжнароднай спецыялізаванай выставы “Хлебная і кандытарская справа-2015”.

Вызначылася Кацярына ў намінацыі “Скульптура з пасцілажа”. За аснову кампазіцыі “Выкананне жаданняў” узялі марское дно, на якім размясцілі дзве залатыя рыбкі, замак, ракавінкі, марскія зоркі. Залатыя рыбкі закліканы выканаць жаданні ўсіх, хто бачыць гэту кампазіцыю. Каля скульптуры паставілі шкляны фужэр, у які наведвальнікі і ўдзельнікі выставы клалі запіскі са сваімі жаданнямі.

Кампазіцыя, з якой Кацярына перамагла. Фота з сайта ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Кампазіцыя, з якой Кацярына перамагла. Фота з сайта ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Кацярына Карпіновіч цвёрда перакананая, што сутнасць яе прафесіі не толькі ў тым, каб спячы як мага больш хлеба, батонаў, булачак, тартоў і “заваліць” імі прылаўкі крам. Трэба, каб усё гэта было смачным, прыгожым і апетытна выглядала, бо нават звычайную булачку можна ператварыць у сапраўдны шэдэўр кулінарнага мастацтва.

Фота з сайта ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Фота з сайта ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

 “Калекцыя пачуццяў” 16-ці гадовай кандытаркі з Маладзечна перамагла на міжнародным конкурсе