У Жодзіне вызначылі ўдзельнікаў 14 рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд” на прызы ААТ “БелАЗ”.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў.

У адрас аргкамітэта конкурсу паступіла 61 заяўка ад выканаўцаў з Расіі і Беларусі. З дзвюх песень, якія прадстаўляюцца на конкурсе, адна павінна быць на беларускай мове.

Пасля завочнага тура ў фінал конкурсу выйшлі 16 маладых артыстаў. У іх ліку Наталля Ламака і Анастасія Лушчык з Маладзечна і Руслан Рагалевіч з пасёлка Зубранёўка Мядзельскага раёна.

Конкурс “Белазаўскі акорд” пройдзе 24-25 кастрычніка.