У конкурсе ўдзельнічалі маладыя выканаўцы ўзростам да 27 год. Усяго падалі 50 заяў.

Аргкамітэт конкурсу “Заспявай 2.0” вызначыў уладальніка Гран-Пры, двух лаўрэатаў і адзначыў спецпрызамі яшчэ трох выканаўцаў.

Лаўрэаткай конкурсу стала Марына Вярэніч за песню “Чаму мы стрэліся ня ў час” на верш Тацяны Дзям’янавай у намінацыі “Спяваная паэзія”. Спявачка атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 250 еўра, паведамляе tuzin.fm.

Марына Вярэніч расла на Мядзельшчыне, вучылася ў Занарацкай школе. Скончыла вакальнае аддзяленне Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага. Працавала некалькі год у Мядзельскім ГДК. Зараз вучыцца ў Інстытуце сучасных ведаў, працуе ў тэатральна-эстраднай студыі “Талент Груп” у Мінску.