– На жаль, у выхадныя надвор’е пагоршыцца. Атмасферны фронт, які перамесціцца з поўдня Польшчы, абумовіць няўстойлівы характар надвор’я. Неба зацягнецца воблакамі, пройдуць дажджы, а тэмпература панізіцца, але па-ранейшаму будзе вышэйшая за сярэднія шматгадовыя значэнні, – растлумачыла Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

18 верасня захаваецца цёплае надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў. У суботу ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы. Такое ж надвор’е захаваецца і ў нядзелю.

На пачатку наступнага тыдня надвор’е пачне паляпшацца. Але магчымыя кароткачасовыя дажджы і туман.

Дзень

Тэмпература паветра ноччу

Тэмпература паветра днём

18 верасня 

ад +14 да +20

ад +21 да +28, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да +30

19 верасня

ад +11 да +17

ад +16 да +23, па паўднёвым усходзе ад +24 да +28

20 верасня

ад +7 да +14, па паўднёвым усходзе будзе на некалькі градусаў цяплей

ад +15 да +22, па паўднёвым усходзе ад +23 да +27

21 верасня

ад +8 да +15

ад +15 да +22, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +25

22 верасня

ад +6 да +13

ад +17 да +24, па паўднёвым усходзе чакаецца да +27

“Наша Ніва” паводле БелТа