Ад 10 па 13 верасня ў дзіцячым цэнтры “Надзея” на Вілейшчыне прайшоў турнір па міні-футболе.

Удзельнічалі дзеці, якія пацярпелі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і праходзяць аздараўленне ў дзіцячых  цэнтрах. Прайшоў турнір у межах Адзінага тыдня масавага футбола УЕФА.

Удзельнічалі дзевяць камандаў.

– Нават у розных камандах сустракаліся дзеці з адной мясцовасці, – кажа вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю цэнтра “Надзея” Таццяна Майсак.

Перамагла каманда цэнтра “Сідзельнікі” з Гомельшчыны. На другім месцы – юныя футбалісты з цэнтра “Лясная паляна” са Смаргонскага раёна.

Каманда цэнтра “Надзея” была чацвёртай.

Арганізатарамі турніру сталі  Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”,  Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, дзіцячы цэнтр “Надзея”.