Пастаянная чытачка “Рэгіянальнай газеты”, адна з аўтараў Таццяна Жданава адпачывала гэтым летам у Балгарыі. Жанчына  расказала, што яе найбольш уразіла падчас адпачынку.

Яна была ў курортным горадзе Сонечны Бераг. Пуцёўку замаўляла значна раней, у лютым, у турыстычным агенцтве. Атрымалася танней на два з паловай мільёны рублёў, чым цяпер.

Таццяна Жданава падчас адпачынку.

Таццяна Жданава падчас адпачынку.

– Ездзіла па пуцёўцы “ўсё ўключана”, – расказвае Таццяна. – Ежы хапала, калі хочаш – бяры нават з сабой у нумар. Так можна было ўвогуле грошы не траціць, толькі на сувеніры сябрам і родным, экскурсіі, калі нехта хацеў. Агулам на дваіх пайшло каля 13 з паловай мільёнаў рублёў.

У Балгарыі жанчыну асабліва ўразіла вялікая колькасць прыпраў.

– У нас такога багацця і разнастайнасці не знойдзеш, – адзначае жанчына. – Знаёмыя, калі даведаліся, што еду ў Балгарыю, папрасілі прывесці ваніль і прыправу для мяса пад назвай “шарэна соль”. Гэта сумесь молатых сушаных вострых прыпраў, у якія дадаецца соль. Аднак соль у ёй не вызначаючы кампанент. Цана адной шкляначкі 2-3 левы (на нашы грошы каля 25 тысяч рублёў).

Экскурсія ў Стамбул была дарагаватай

У стравах балгары шчодра выкарыстоўваюць зеляніну і спецыі, што надае большы смак.

– Для мяне было дзіўным, што зеляніну яны дадаюць у стравы пасля прыгатавання, у нас звычайна закідваюць усе інгрэдыенты адразу, – расказвае падарожніца. – Супы звычайна давалі двух відаў – гарачыя і халодныя. Запомніўся суп таратор, яго гатуюць з кіслага малака, агуркоў, грэцкіх арэхаў, часнаку і кропу. Суп вельмі смачны і выдатна асвяжае. У дэсерты балгары дадавалі мёд, грэцкія арэхі, садавіну.

Як расказвае Таццяна, падчас адпачынку ахвотныя мелі магчымасць паглядзець на Стамбул. Экскурсія была разлічаная на два дні, уключала таксама начлег у гатэлі і сняданак. Аднак па цане дарагавата – на нашы грошы больш за мільён.

– Была ў старадаўнім горадзе Несебр, які знаходзіцца на паўвостраве, – дзеліцца ўражаннямі жанчына. –  Гуляеш па старых вуліцах з разбуранымі гістарычнымі пабудовамі і адчуваеш сябе часткай гісторыі.

Каб атрымаць безліч пазітыўных эмоцый, Таццяна раіць усім, хто будзе ў Несебры, сха­дзіць у самы вялікі ў Балгарыі аквапарк. Ад 10 гадзіны раніцы і да васьмі вечара знахо­джанне на тэрыторыі аквапарку каштуе 360 тысяч рублёў.

Сувеніры ў Балгарыі дарагаватыя, на думку падарожніцы, напрыклад, звычайны магніцік каштаваў ад 20 тысяч рублёў. На адзенне цэны такія ж самыя, як і ў Беларусі. Хаця некаторыя турысты ездзілі ў гандлёвыя цэнтры ў Бургас і закупляліся там – былі акцыі. Адзінае, што адзначыла для сябе Таццяна, тое, што ўсё адзенне вытворчасці Турцыі. 

Накарміць егіпцян пальцампханай кілбасой і раскрыць сакрэт, чаму яны не ўмеюць плаваць

Возера Нарач заняло другое месца сярод самых папулярных курортаў летняга сезона