Амаль 84% правераных Дзяржстандартам тавараў у магазінах прадаюць з парушэннямі. Часцей за ўсё рознічныя прадаўцы пападаліся на недаважваннях. Пакупнікі недалічвалі ад 2 да 40% ад заяўленай вагі, а ў некаторых выпадках і больш.

– Праверкі па кантролі намінальнай колькасці (аб’ёму, вагі) фасаванай харчовай прадукцыі праводзілі абласныя інспекцыі як на вытворчасці, так і падчас рэалізацыі гандлёвай сеткі, – паведамілі ў Дзяржстандарце.

Правяраючыя прааналізавалі больш за 400 найменняў крупаў, макароны, выпечкі, рыбных кансерваў, малочнай прадукцыі, напояў і іншай прадукцыі.

– Больш за 55% найменняў не адпавядалі ўстаноўленым патрабаванням. Колькасць найменняў прадукцыі з парушэннямі гандлёвай сеткі значна вышэйшая – 83,5%,  –  да такой высновы прыйшлі спецыялісты.

Самае распаўсюджанае парушэнне – недаважванне

Колькасць тавараў ва ўпакоўцы аказвалася меншай ад 2 да 40% і больш ад задэклараванай ва ўпакоўцы.

Лідарам па недаважванні стаў лаўровы ліст гандлёвай маркі “Спецводар”, які прадаваўся ў Маладзечне на прадпрыемстве “Джылекс”. “Недаўкладанне” перавысіла 46%.

Па выніках нагляду ў краіне забаранілі рэалізацыю партый прадукцыі з парушэннямі ўстаноўленых патрабаванняў на суму 286,8 мільёна рублёў.  Склалі і накіравалі ў суды 182 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сума прымененых штрафных санкцый перавысіла 240 мільёнаў рублёў.

Паводле tut.by.