“Вілія” са Смаргоні заняла першае месца ў групе “Поўнач” чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе. Смаргонцы выйшлі ў фінальны этап, дзе гуляюць шэсць лепшых камандаў.
Дома 13 верасня “Вілія” абыграла “ФСК Гродзенскі” 1:0.
– Гульня была роўная, проста нашай камандзе больш пашчасціла, – расказаў гулец “Віліі” Віталь Будай.
“Вілія” ідзе на першым месцы ў фінальным этапе.