У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Ісык-Куль (Кыргыстан), Баравое (Казахстан), Набрань (Азербайджан) і Севан (Арменія).
Сёлета Беларусь стала самым папулярным турыстычным накірункам у расіян сярод краін СНД. Рэйтынг складзены па дадзеных броні гатэляў у СНД расійскімі турыстамі, якія падарожнічалі самастойна.
У топ-10 гарадоў СНД па папулярнасці ў расіян увайшлі Мінск, Кіеў, Алматы, Баку, Ерэван, Астана, Віцебск, Бішкек, Ташкент і Кішынёў. У дваццатку таксама ўвайшлі Брэст, Гродна і Гомель.
Нагадаем, што расіяне складаюць каля 70% турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь. Аднак сёлета з іх боку попыт знізіўся. Эксперты звязваюць гэта з падаражаннем інфраструктуры і дэвальвацыяй расійскага рубля.