Авіякампанія “Белавія” 18 верасня пачала акцыю “Калейдаскоп” і на працягу шасці тыдняў будзе прапаноўваць пасажырам спецыяльныя тарыфы на рэйсы з вылетам з Мінска па 34 напрамках. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

“Кожныя сем дзён, пачынаючы з 18 верасня, у продажы па акцыі будуць даступны ад чатырох да шасці розных напрамкаў авіякампаніі”, – растлумачылі спецыялісты. Зніжэнне тарыфаў у сярэднім складае 25 працэнтаў. Напрыклад, у Лондан кошт авіябілета, уключаючы таксы і зборы, складзе ад 261 еўра ў абодва бакі, у Стакгольм – 159 еўра, у Амстэрдам – 199 еўра.

Перыяд падарожжа па акцыйных білетах – да 29 лютага 2016 года, за выключэннем навагодніх і калядных свят (з 25 снежня 2015-га да 10 студзеня 2016 года). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння – адзін месяц.

Акрамя таго, у прэс-службе паведамілі, што ў час акцыі падпісчыкі “Белавія” ў Facebook і Instagram могуць выйграць балы праграмы лаяльнасці “Белавія Лідар”.

Генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў адзначыў: “Правядзенне авіякампаніяй акцый ужо стала традыцыяй. Спецыяльныя прапановы дазваляюць зрабіць авіяперавозкі больш даступнымі для пасажыраў, што стымулюе беларусаў лятаць часцей”. Паводле яго даных, прырост пасажырскіх перавозак авіякампаніі па выніках васьмі месяцаў бягучага года склаў 5 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

.