“Вядома, Беларусь будзе ўдзельнічаць у наступным “Еўрабачанні”! – сказаў ён. – Як асноўны фундатар нацыянальнага адбору, мы маем намер шукаць у гэтым годзе кампазіцыю на беларускай мове. Мы не выключаем, што выканаўцы могуць прапаноўваць песні на англійскай, рускай, французскай, хоць нават хіндзі, але перавагу будзем аддаваць песням на беларускай мове”.

Такі паварот наўрад ці хтосьці чакаў, піша kp.by, бо за 12-гадовую гісторыю ўдзелу нашай краіны ў гэтым еўрапейскім музычным конкурсе Беларусь яшчэ ні разу не адпраўляла ўдзельніка з кампазіцыяй на роднай мове.

За апошнія 15 гадоў песні на роднай мове прыносілі перамогу толькі тройчы: сербка Марыя Шарыфавіч у 2007 годзе не пакінула ўсіх абыякавымі сваёй “Малітвай”, шведка Карола ў 1991 годзе заваявала Еўропу песняй Fangad av en stormvind, ну а Тота Кутуньё ўвёў моду на італьянскую ў 1992 годзе з песняй Insieme.

“Такая статыстыка вельмі ўмоўная, – раіць не рабіць загадзя высновы тэлевядучы Яўген Перлін. Ён ужо тры гады запар каментуе конкурс для “Беларусь 1”. – На “Еўрабачанні” выйграе не мова, а піяр-кампанія выканаўцы. Напэўна, даўно варта было б паслаць беларускамоўную песню, паспрабаваць дакладна трэба, у нас вельмі прыгожая і меладычная мова!”

Ад Беларусі на Еўрабачанне паедуць Uzari і Maimuna. Дар’я Урызчанка з Вілейкі – на 11-м месцы

Еўрабачанне: сёння за Беларусь разам з Тэа выступіў маладзечанец (Відэа)